Набліжаюцца Каляды і Новы год — час, калі хочацца цяпла, надзеі і маленькіх дзівосаў. Ініцыятыва «Roskvit» адкрыла збор на калядныя падарункі для дзяцей ветэранаў вайны ва Украіне.

«Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты — беларускія ветэраны — адстойвалі свабоду і жыцьцё людзей.
Мы не называем імёнаў з меркаваньняў бясьпекі, але ведаем пра іх мары і пра тое, як важна ім адчуць, што яны не адны.
Яны не могуць вярнуцца дадому, часта расстаюцца з сябрамі, звыклым асяродьдзем, а ў сем’ях нямала напружаньня і нявызначанасьці», — напісана ў тэлеграм-канале ініцыятывы.
Збор на калядныя падарункі «Roskvit» робіць ужо не першы год. Пачаў гэтую цёплую ініцыятыву Аляксандр «Сашко» Царук (1968-2024).
Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit — dovanos vaikams)