Браслаўшчына

Старажытныя малюскі, сярпы і грошы – пры іказненскай школе Браслаўскага раёна працуе музей (фота)

У музеі Іказненскай сярэдняй школы колькасць экспанатаў дасягае некалькіх сотняў. Хто і калі стварыў куток, прысвечаны нашай гісторыі, і якія планы па яго далейшым развіцці ў кіраўніцтва школы? Усё пачалося ў канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя, паведамляе сайт braslaw.by . Стваральніца музея Фаіна Махніс працавала ў старой школе настаўніцай гісторыі і геаграфіі з 1977 года. Яна расказала, што музей з’явіўся не адразу, бо ў невялічкай школе не было месца для экспанатаў, выдзеліць асобны пакой для...

16.01.2015

Як і дзе сустрэць Новы год у Браславе?

Набліжаюцца ўсімі любімыя святы – Каляды і Новы год. Сёння ёсць шмат магчымасцей, дзе і як святкаваць. Многія з выбарам, магчыма, ужо вызначыліся. Новы год лічыцца святам сямейным, а значыць, лепш за ўсё хоць бы спачатку пабыць у коле сям’і, разам выпіць шампанскае пад бой курантаў, а працягваць святкаваць можна і ў кампаніі сяброў. Нехта, магчыма, адправіцца на дачу, у лес, каб вадзіць карагоды каля жывой ёлачкі, нехта адправіцца ў далёкае падарожжа ў сонечны Егіпет ці Турцыю. А які адпачынак можна...

23.12.2013

Кожнаму — свая вяровіца. Камоцкі ў Слабодцы

17 ліпеня ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна выступіць бард Алесь Камоцкі. Чарговы выступ творцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў касцёле Сэрца Ісуса. Праграма выступу ўключыць як ужо добра вядомыя песні з мінулых альбомаў, так і новы, эксклюзіўны матэрыял з альбома “Вяровіца Алеся Камоцкага” (выдадзены кампаніяй “Вігма”), выязныя выступы ў падтрымку якога распачаліся ўвесну. Усіх прысутных чакаюць памятныя падарункі, цікавыя конкурсы і нязменны добры настрой. Пачатак — 13.00. ...

11.07.2011

Разам па Браслаўшчыне

28 траўня 2011 адбылася браслаўская вандроўка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Здаецца, што вандроўка адбывалася ў прафесійнае свята памежнікаў, але касцяк вандроўнікаў у падарожжы склалі “акулы” пяра, журналісты, у асноўным з “Настаўніцкай газеты”. Праўда, значная частка складалася з пастаянных прыхільнікаў вандровак. Далей на http://pomniki.budzma.org/news/razam-pa-braslawshchynye 44234

30.05.2011

Падарожжа ў Браслаўскі край 28 траўня

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа ”Браслаўскі край” у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” 28 траўня 2011 г. У праграме: Іказнь – касцёл Божага цела пач. 20 ст. у неараманскім стылі, псеўдаруская царква Св. Мікалая кан. 19 ст. Слабодка – неараманскі касцёл Сэрца Ісуса пач. 20 ст. Браслаў – замчышча, гістарычная забудова горада, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны перш. чвэрці 19 ст....

19.05.2011

Вандроўка па Браслаўшчыне

Краязнаўчае падарожжа Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па Браслаўшчыне  адбылося 20 чэрвеня. Касцёл у Далёкім Гэтым разам вандроўка была названа “Па азёрнаму краю”, бо ўдзельнікі падарожжа знаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай Браслаўшчыны, зямлі надта багатай на азёры. Варта ўзгадаць, што амаль палова тэрыторыі сучаснага Браслаўскага р-на – водная паверхня. Таму, акрамя помнікаў, ішло знаёмства з Абстэрнаўскай, Браслаўскай, Дрысвятска-Богінскай групамі...

22.06.2010

Запрашаем у падарожжа «Па азёрным краі»

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа па Браслаўшчыне 20 чэрвеня. Вандроўка пад назвай «Па азёрным краі» пройдзе па маршруце: Пераброддзе — касцёл Сэрца Езуса і Георгіеўская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст. Іказнь — касцёл Божага цела і Мікольская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст. Браслаў — касцёл Раства Панны М а рыі 20-х гг. ХІХ ст., Успенская царква кан. ХІХ ст., замчышча, забудова горад у Далёкія — драўляны касцёл...

31.05.2010

Дзівосныя рэчы ад майстроў Браслаўшчыны

Саламяныя касцёл, батлейку і млынок, вышываныя карціны і паясы, плеценыя крэслы і кошыкі – гэтыя і іншыя дзівосы можна ўбачыць зараз у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гэтыя дзівосныя вырабы прапанавалі для выставы удзельнікі Браслаўскага клуба народных майстроў “Ля возера” (кіраўнік – Наталля Парахневіч), які адзначае свой 20-гадовы юбілей. Мэта дзейнасці клуба – адраджэнне, развіццё і ўзбагачэнне народный культурных традыцый. Народныя майстры Браслаўшчыны прадставілі свае...

24.11.2009

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Дзмітры Казак

Браслаўскі цыкл, маляванкі турыста… 4066

04.01.2009

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” Лізавета Касмач

Намінацыя “Краіна Беларусь”: “Браслаўшчына”, “Заход сонца”, “воз. Дрывяты”. 1552

15.11.2008