9 ліпеня на Гродненшчыне, ў аграсядзібе “Фальварк “У Рыся” адбыўся Міжнародны этна-фестываль “Музыка нашых сэрцаў” з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На гэтым унікальным мерапрыемстве, якое праходзіла ў жывапісным месцы Свіслачскага раёна, прысутнічала не меньш за тысячу гасцей. Арганізавалі свята дабрачыннасці гаспадары аграсядзібы Яніна і Рышард Казюкі. Яны падрыхтавалі для гасцей і ўдзельнікаў этна- фестывалю цікавую і разнастайную праграму, у якую ўключылі і выступленне рыцарскага...
На сустрэчы, арганізаванай “СоларТур”, экскурсаводы, тураператары і выкладчыкі распавялі аб праблемах турыстычнага бізнесу, аб самых цікавых месцах Гродзеншчыны і прапанавалі новыя маршруты для адпачынку. Напрыклад, менавіта ў Гродзенскай вобласці можна ўбачыць аўтэнтычную пушчу. Большасць помнікаў у Беларусі – археалагічныя, а іх даволі складана паказваць. Менш за ўсё ў Беларусі помнікаў мастацтва. – У Гродзенскай вобласці шмат аб’ектаў культурнай спадчыны, але ўсе...
Сусветная выстава EXPO-2015 праходзіла ў Мілане з 1 мая да 31 кастрычніка. Дні Гродзенскай вобласці, у межах працы беларускага павільёну, праходзілі там у жніўні. Адмыслова да іх быў зняты ролік пра прывабнасць Гарадзеншчыны. У Аддзеле спорту і турызму аблвыканкама, які быў заказчыкам відэа, расказалі, што прэзентацыя павінна папулярызаваць турызм у рэгіёне і цяпер, ужо пасля закрыцця міланскай выставы. А што вы думаеце пра гэтае відэа? Ці добра адлюстроўвае яно адметнасці вобласці і ці зможа зацікавіць...
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад (на фота вышэй) у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. На хвалі ўпарадкавання яго знеслі на мінулым тыдні. Вёска знаходзіцца літаральна ў пяці кіламетрах ад Аўгустоўскага канала. Тут захавалася шыкоўная сядзіба Сабалеўскіх-Тукалаў, узведзеная ў канцы XIX ст. Сядзіба аточана шыкоўным паркам, навокал стаіць шмат былых гаспарадчых пабудоваў – гарэльня, сушыльня табака, кароўнікі з бутавага камня. Апошнія, дарэчы, яшчэ выкарыстоўвацца...
Гэтым летам, таксама як і тры гады таму, калі толькі пачалі напаўняць возера для Гродзенскай ГЭС, узровень вады ў Нёмане ўпаў да рэкорднай адзнакі. Ізноў па ўсім цячэнні ракі ў межах Гродна і ніжэй сталі бачныя парэшткі старых канструкцый, мастоў і прыстаняў. Гэтыя драўляныя збудаванні не існуюць ужо вельмі даўно, але парэшткі, якія выглянулі з вады, будуць стаяць яшчэ дзесяцігоддзямі, бо пад вадою працэсы гніення не ідуць. Дрэва, якое дасталі з пад вады, амаль як каменнае, і толькі паляжаўшы на...
Беларускую літаратуру ад “Кнігазбора” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах. Выданні з’явіліся ў гарадзенскай кнігарні “Праметэй” і лідскай “Кніжны свет”. Звычайна жыхары рэгіёнаў Беларусі наракаюць, што сучасную беларускую літаратуру можна знайсці толькі ў мінскіх кнігарнях, або ў інтэрнэт-крамах ці ў незалежных распаўсюднікаў. З канца мая кнігі выдавецтва “Кнігазбор” з’явіліся ў крамах Гродна і Ліды. Гэта літаратурныя альманахі, кнігі Барыса Пятровіча, Алега Трусава і іншых аўтараў, выданні дзіцячай...
Некалі ў вёсцы віравала жыццё. Некалькі соцень жыхароў, ферма, аддзяленне паштовай сувязі, школа, бібліятэка, клуб, медпункт. Цяпер яны толькі на фотаздымках ды ва ўспамінах мясцовых жыхароў. Вёска Дамуці знаходзіцца на ўскрайку Лынтупскага сельсавета, на мяжы Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і Літоўскай Рэспублікі. Час не вернеш На першы погляд Дамуці здаюцца густанаселенай вёскай. Уздоўж доўгай брукаванай вуліцы — дзясяткі дыхтоўных дамоў, многія з якіх здалёк здаюцца дагледжанымі і жылымі...
Аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу на Гродзеншчыне быццам і нямала, аднак далёка не ўсе з іх адпавядаюць сучасным патрабаванням. Больш за тое, шэраг аб’ектаў з’яўляецца прыдарожным… толькі на паперы. З 70 крам, аднесеных да аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, 30 размешчаны ў населеных пунктах, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. Прычым так і не ўдалося вызначыць крытэрый, па якім гэтыя аб’екты сталі...
Год назад свой першы ўдых зрабіў спектакль “Калядны вечар”. Ён уцелавіўся і ўвасобіўся ў прасторы – нарадзіўся на сцэне. Як дзіця, прыйшоў у гэты свет з мукамі, болем і слязьмі актрыс і гледачоў. Як дзіця пачынае ўсміхацца – так і ён пачаў набываць новыя абрысы: рухі і словы гераінь, якія не былі прапісаны ў тэксце і задуманы рэжысёрам. Як дзіця пачынае сядзець – ён мацнеў ад выступлення да выступлення. Як дзіця пачынае хадзіць – ён “пайшоў” у свет: Астравец, Ашмяны, Гродзенскі і Пастаўскі раёны...
Серыю паштовак, прысвечаную 79 пяхотнаму палку, які да Другой сусветнай вайны дыслацыраваўся ў Слоніме, выпусцілі ў Польшчы. На паштоўках адлюстраваны вайсковыя будні палка, як у казарме, так і на палігоне. У гэтым палку ў 1920-1930-х гадах служыла вельмі шмат беларусаў са Слонімскага і іншых паветаў. Сямён САВАНЕЦ, region4.by 84123