Гарадзенскі музыка Уладзь Бернат (DzyaDZEN’ka) вырашыў незвычайна адзначыць свой дзень нараджэння, парадаваўшы сябе і іншых аматараў панк-музыкі. Ён зладзіў канцэрт у бары “City” пад назвай “Birthday Cake Party”. Павіншаваць музыку прыйшлі Counter-Culture, гарадзенскія панкі S’n’D і “Dzieciuki”, выступ якіх не анансаваўся і быў сюрпрызам. Распачалі канцэрт рэпэр Counter-Culture і імяніннік DzyaDZEN’ka. Яны зачыталі свае тэксты пра супраціў, каханне і рэлігію. Як рассказаў...
Вечар 28 чэрвеня сабраў аматараў джазу на пляцоўцы ля Новага замку ў Гродне. Менавіта там распачаўся юбілейны дзесяты фестываль джазавай музыкі “Grodno Jazz 2015”. У першы дзень фестывалю выступілі Трыа Анджэя Ягадзінскага (Andrzej Jagodzinski Trio) з Польшы, Трыа Себасцьяна Студніцкага (Sebastian Studnitzki Trio) з Германіі і Гурт Джона Роджэрса (Johnny Rodgers Band) з ЗША. Першыя два гурты выступілі з інструментальнай праграмай, а Johnny Rodgers Band выканалі ўласныя песні, класіку джазу і амерыканскі...
Дзікія танцы, яркія пражэктары і шмат фрыкаў: база адпачынку “Велес” ужо трэці раз сабрала аматараў эксперыментальнай музыкі на лясны фестываль “Эхо”. Гэтым разам ён набыў двухдзённы фармат, але сама музыка стала толькі адной з частак фестывалю. На ўваходзе ў Велес наведвальнікаў сустракалі чырвоная дывановая дарожка і сімпатычная арганізатарка ў вяночку. На фестываль, дарэчы, абодва дні можна было прыехаць бясплатным аўтобусам. На фестывалі ўжо традыйна ёсць пляцоўка для майстроў hand-made. Сёлета...
Міжнародны фестываль ARS ORGANI GRODNENSI стартаваў у Гродне. Першым на фестывалі давялося выступаць арганісту Аляксандру Ісакаву з Літвы. Выканаўца, які ўжо граў у кірсе ў маі, лічыць, што гораду над Нёмнам надзвычай пашанцавала, бо падобныя фестывалі ёсць далёка не паўсюль нават у Нямеччыне альбо Галандыі. Арганізатар фэсту пастар Уладзімір Татарнікаў мяркуе, што падобны мастацкі складнік цудоўна дапаўняе рэлігійны змест храму, бо выкананне класічных твораў было ад пачатку закладзена ў лютэранскай...
З 29 кастрычніка па 26 лістапада ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа ў другі раз пройдзе Міжнароднае свята арганнай музыкі «Арганы Еўропы гучаць у Гродне». Канцэрты адбудуцца 29 кастрычніка і 5, 12, 19 і 26 лістапада, паведамілі ў каледжы. Першы канцэрт 29 кастрычніка дасць арганіст лютэранскай і каталіцкай катэдраў Вільні лаўрэат міжнародных конкурсаў арганнай музыкі ураджэнец Беларусі Аляксандр Ісакаў. Затым пройдуць канцэрты лаўрэата міжнародных конкурсаў арганіста з Беластока...
11 сакавіка ў гарадзенскай краме-кнігарні “Цудоўня” прайшла прэзентацыя беларускага перакладу “Прыгод барона Мюнхгаўзэна” Бюргера і Распэ, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага друку. Перакладчык кнігі Ігар Крэбс і яе рэдактарка, а таксама перакладчыца інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута разам з наведнікамі “Цудоўні” ўшанавалі гэты важны для беларускай культуры юбілей. Успомніўшы пра ўнёсак Скарыны ў беларускі кнігадрук, Ганна Янкута расказала пра сучасныя перакладныя выданні, што рыхтуе...
11 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку” ў Гародні прайшла імпрэза, прысвечаная 500-гадоваму юбілею беларускага кнігадруку і сучасным перакладам замежнай класікі на беларускую мову. У імпрэзе ўзялі ўдзел перакладчыкі Ганна Янкута і Ігар Крэбс, а паслухаць пра пераклады прыйшлі валанцёры і выкладчыкі Універсітэта. Імпрэза пачалася з таго, што перакладчыкі расказалі пра святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадруку, і такі пачатак быў цалкам лагічны: усе сучасныя кніжныя выданні і серыі — гэта...
... студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” гурт “Vuraj” і Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі выступілі ў Гродна са спектаклем “Казкі пра Казу і Пятра” для сем’яў і іх дзетак, а таксама для дзетак з асаблівасцямі з хоспісу. Распавядае ...
4 і 5 снежня у Берасці і Горадні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат” правялі чарговыя семінары па абароне аўтарскага права. На сустрэчы прысутнічалі сябры абласных аддзяленняў і рэгіянальныя журналісты. На семінары па аўтарскім праве ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер” Юрыстка Вольга Сямашка чытае лекцыю ў Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry Вольга Сямашка і Сяргей Астравец Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні сучаснага стану выдавецкай справы...
У межах кампании “Будзьма беларусамі!” 8 і 9 жніўня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі на Гродзеншчыне – у Мінойтаўскай СШ на Лідчыне і ў Бібліятэцы імя Ларысы Геніюш, што адчынілася сёлета пры Каложскай царкве ў Гродне. У Мінойтах сустрэча была арганізавана рэдактарам газеты “Наша слова” і старшынёй Лідскай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны Станіславам Суднікам, які прадстаўляў сталічных гасцей. М. Скобла правёў тры імправізаваных паэтычных “урокі” – на лепшае веданне...