Як завабіць на фэст архітэктараў з Афрыкі і аматараў драконаў з КНР?
Што трэба для арганізацыі паспяховага фестывалю ў родным горадзе ці мястэчку? Ці ў кожным кутку Беларусі можна знайсці разынку, якая ператворыцца ў брэнд і зацікавіць людзей? Што рабіць, каб ад твайго фэсту “кайфанулі” і мясцовыя жыхары, і прыезджыя? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі майстар-класа “Ад ідэі да справы: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму” ў Докшыцах, на Віцебшчыне. Дыскусія прайшла 19 красавіка ў раённым цэнтры культуры дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі”. У якасці...