500-годдзе друку Беларусі: друйскі кляштар Скарыны
23 ліпеня 2017 года ў Друі прайшло ўрачыстае адкрыццё міжнароднага мастацкага пленэру на тэрыторыі пабернардзінскага кляштару. Мерапрыемства суправаджаў паэт Віктар Сямашка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сёлетні чарговы пленэр мясцовы святар Сяргей Сурыновіч назваў “Скарынэрам”, бо мерапрыемства прысвечанае 500-годдзю першай друкаванай кнігі Францішка Скарыны. З гэтай нагоды ў кляштары падрыхтавалі экспазіцыю ў гонар першадрукара. Плануецца стварыць творы, натхнёныя постаццю Скарыны. Падчас...