Марачкін, Батальёнак і «Сыс» у кліўлэндзкім «Полацаку»
6 лістапада ў грамадзкім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўлэнду, штат Агаё, прайшло адкрыцьцё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна – і адбылася сустрэча зь імі. “Полацак” у гэты дзень прымаў у сябе каля сарака беларусаў, якія мелі магчымасьць пазнаёміцца з творамі нашых вядомых мастакоў, паразмаўляць зь імі, задаць цікавячыя пытаньні. З вітальным словам зьвярнуўся да наведвальнікаў выставы Сяргей Раманюк – адзін з кіраўнікоў...
12.11.2009