Зміцер Сідаровіч і Анатоль Вярцінскі выступілі ў Міханавічах
Творчая сустрэча з паэтам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Беларусi Анатолем Вярцiнскiм i бардам i дударом Змітром Сiдаровiчам адбылася ў сярэдняй школе гарадскога пасёлку Мiханавiчы (Мінскi раён). Падчас сустрэчы Анатоль Вярцiнскi апавёў навучэнцам пра свой літаратурны шлях, пра цiкавыя моманты знаёмства з Васiлём Быкавым і зачытаў некалькі сваіх вершаваных твораў. У выкананні Змітра Сідаровіча прагучалі яго вядомыя кампазіцыі з моўнай нiзкi “Якi ж я беларус?”, “Сёння мова ўмiрае…”...