Нью-Йорк

Беларускі авангард у Нью-Ёрку

У Нью-Ёрку ў New Museum адкрылася выстава «Report on Construction of a SpaceshipModule», прысвечаная архівам Усходне-Еўрапейскага авангарду сацыялістычнага перыяду. На выставе таксама прадстаўлены перыяд беларускага авангарду (нон-канфармісцкага мастацтва) 1980-х. Куратар беларускай часткі —  Вольга Капёнкіна  (жыве ў Нью-Ёрку),  сумесна з медыя- праектам «pARTisan»  (матэрыялы сабраныя на аснове артыкула Вольгі Архіпавай у каталогу «Беларускі авангард 1980-х», выдадзенай у серыі «Калекцыя пАРТызана»...

03.02.2014

У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў

У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў “Мастацтва супраць дыктатуры”. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел...

25.11.2009

Дзве персанальныя выставы Аляксея Марачкіна і Ягора Батальёнка і сустрэча з мастакамі ў Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці

8 лістапада а чацьвёртай гадзіне дня (4.00 р.м.) Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці* адбудзецца адкрыцьцё двух пэрсанальных выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае Мары” Аляксея Марачкіна. Сардэчна запрашаем усіх на выставу ды сустрэчу з мастакамі. Выстава ладзіцца Рускім музэем сучаснага мастацтва сумесна з Беларускім Музэем у Нью Ёрку. Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Джэрсі, Нью Ёрка і навакольля прыняць удзел у адкрыцьці выстаў беларускіх...

07.11.2009

«Абярэг» Ягора Батальёнка ў беларускім музеі ў Нью-Ёрку

25 кастрычніка ў Беларускім музэі ў Нью Ёрку адкрылася выстава Ягора Батальёнка “Абярэг”. У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасьці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы. Некаторыя наведвальнікі выставы прызнаваліся ў адкрытую і не хавалі таго, што ў іх на вачах наварочваліся сьлёзы, калі яны глядзелі на творы мастака. І вядома чаму: кожны твор вее той нашай Беларусяй – такой далёкай і адначасова...

02.11.2009

25 кастрычніка – адкрыцьцё выставы Рыгора Батальёнка

25 кастрычніка пасьля традыцыйнай нядзельнай Багаслужбы а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка. Ён нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Трухановічы, Віцебскай вобласьці Беларусі. У 1970 годзе закончыў факультэт мастатства і графікі Віцебскага Дзяржаўнага Педагагічнага Інстытуту. З’яўляецца чальцом Саюза Мастакоў Беларусі. Узнагароджаны дыплёмам Саюза Мастакоў Другой ступені ў 1989 годзе, Першай Прэміяй...

19.10.2009

Пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі Сяргея Ардэна

Пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі “Нацюрморт” беларускага фотамастака адкрыецца Сяргея Ардэна 23 жніўня а 13-й гадзіне (1 р.м.) Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 11217). Нарадзіўся Сяргей на зямлі сінявокай Беларусі. Прырода краю і яго хараство – палі, лясы, лугі, гладзь азёраў, палявыя кветкі, берагі рэчак, вясковыя хаткі, уцалелыя цэрквы і зіхаценьне сьвечак у храмах, бліскаценьне залатой шаты ды...

12.08.2009

Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” ў Нью-Йорку

Персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай адчыніць 7 чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музей у Нью-Йорку, што месціцца ў будынку Сабора Святога Кірылы Тураўскага ( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Нью-Йорк). Алена прадставіць свае творы з 1979 ...

06.06.2009

“Ляпис Трубецкой” у Нью Ёрку: “Мы для вас старались!”

Канцэрт беларускай групы ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ у Нью Ёрку трыўмфальна завяршыўся позна ўвечары 24 траўня 2009. Канцэрт адбыўся на Irving Plaza, што ў трох хвілінах ад Юніон Сквэр на Манхэтане. “Беларусь! Беларусь!” падтрымлівала Ляпісаў нью-ёркская зала. “Belarus Freedom!,” – спявалі ў адказ музыкі і развітваючыся сказалі: “Мы для вас старались!”. Дзякуй, ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ, за прыемны канцэрт. Чарга за білетамі на канцэрт беларускай групы Група ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ У...

26.05.2009

Выстава Марачкіна ў Нью-Ёрку

У нядзелю 15 лютага ў Нью‑Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30. Аляксей Марачкін (Алесь Мара) — вольны мастак. Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына (Новая Слабада) на Магілёўшчыне. Жыве у Менску. Працаваў школьным настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, горадзе Жодзіна, Менску. Выкладаў у БДТМІ, быў загадчыкам катэдры жывапісу...

11.02.2009

Ад Тваёй і Маёй да Нашай Беларусі

16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна “Мая і Твая Беларусь”. Гэта выстава стала першай для беларускага мастака ў Паўночнай Амэрыцы. Яе наведвальнікам Яўген Шатохін прадставіў 24 свае творы, выкананыя алоўкам і акварэльлю на паперы. Пра творчую дзейнасьць Яўгена Шатохіна...

22.11.2008