Як выглядае новы канкурэнт Дудутак (фота)
У канцы чэрвеня ў Пухавіцкім раёне быў адчынены сядзібна-паркавы комплекс «Дукорскі маёнтак». «Салідарнасць» прапануе фотаэкскурсію па адноўленай сядзібе. Калі патрапіце ў маёнтак і аплаціце ўваход, не палянуйцеся ўзняцца па прыступках вежы адноўленай брамы. Узнагародай будзе від з вокнаў — чым вышэй вы будзеце ўздымацца, тым больш захапляльнай будзе карціна. Акрамя таго, фотаздымкі на сценах дукорскай брамы раскажуць вам пра яе каляжанак з іншых мясцінаў Беларусі — Нясвіжа, Ружанаў, Песак, Падароска...