Дзень смеху на Пухаўшчыне
1 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Ананіцкай СШ, у Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы і Абласным дзіцячым рэабілітацыйным медыцынскім цэнтры. “Паколькі наш візіт на Пухаўшчыну супаў з Днём смеху, мы пастараліся усе тры сустрэчы правесці весела і з гумарам. Вясновы настрой нашым слухачам уздымалі вершы пра французкага бульдога Хомку ў выкананні Леаніда...