Паэтычна-краязнаўчы наезд на Чашнікі
23 верасня паэт Міхась Скобла і краязнаўца Сяргей Чыгрын у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступяць у Чашніках на Віцебшчыне. Графік сустрэчаў: 11.00 – Гімназія №1; 13.00 – СШ №1; 15.00 – СШ №4; 18.00 – Чашніцкая раённая бібліятэка. Выступоўцы плануюць перадаць у бібліятэку вялікую партыю беларускіх кніг, а пераможцам краязнаўчых конкурсаў уручыць адмысловыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 46231