Прэзентацыі “Кірмаш праектаў. Музыка” Гомель

17 кастрычніка 2013 году

Вячаслаў Сухоцкі – “Гісторыя музыкі г. Гомеля”

Сайт аб гісторыі музыкі Гомеля з будучым працягам у выданні аднайменнай кнігі. Шукаюцца чытачы, а таксама партнёры па прасоўванні вэб-праекта.
Напісаць аўтару: v.sukhotsky@gmail.com

Дзяніс Туміловіч – Школа New Mix Studio

New Mix Studio – гэта тры праекты ў адным: школа аранжыроўшчыкаў, студыя гуказапісу і школа музычных прадзюсараў. Праект ставіць мэтай раскрыццё музычных талентаў свайго рэгіёна, для чаго і запрашае ўсіх жадаючых!
Напісаць аўтару: classik.by@yandex.by

Уладзімір Малюкоў – “Фэст вулічнага мастацтва”

Прэзентацыя Уладзіміра Малюкова была прысвечаная ўмовам стварэння і існавання фестывалю такога фармату ў Гомелі. Песімістычны па выніках выступ аўтара чарговы раз падняў актуальнае для Гомеля пытанне – адстунасць пешаходнай вуліцы і неспрыяльныя ўмовы для вольнай дзейнасці музыкаў і іншых творцаў, якія б значна ажывілі атмасферу горада.
Напісаць аўтару: alnorc@gmail.com

Іван Марозька – Оўпэнспэйс пляцоўка аб’яднання “On Promo”

Іван шукае пляцоўку для мультыфарматнай арт-прасторы, дзе змогуць збірацца творчыя людзі і ладзіць самыя розныя культурніцкія і адукацыйныя мерапрыемствы. Прэзентацыя “ўскрыла” праблему браку памяшканняў ў горадзе для такіх мэтаў. Калі вы не згодныя з Іванам і можаце падказаць адно з такіх, пішыце аўтару на ononpromo@gmail.com

Kapa Docsam (Уладзіслаў Старынскі) – “Рэха Зямлі”)
Tarantino.by-2013-Kirmash-praektay-Gomel-4914Самы малодшы ўдзельнік Кірмаша – Kapa Docsam закаханы ў аўстралійскі этнічны інструмент дзіджэрыду, верыць і адчувае, што яго гукі могуць вылечыць прастору, у якой мы жывем і аднавіць нашу сувязь з вытокамі. Музыка марыць аб тых часах, калі прыхільнікаў дзіджэрыду ў Гомелі стане дастаткова для паўнавартаснай школы і шукае аднадумцаў, якія дапамогуць пераўтварыць гэта ў рэчаіснасць.
Напісаць аўтару можна ў скайп: dropharum, e-mail – vladstarinskii@mail.ru

 

Яўген Меркіс, ГА “Талака” і “ТБМ” – “Складанка беларускамоўнага караоке”
https://prezi.com/p1reu9yqxdho/presentation/

Праект ставіць мэтай вырашэнне нарэшце пытання аб адсутнасці беларускамоўнага караоке, калі хочацца паспяваць улюбёныя песні з сябрамі ці на больш шырокую публіку, напрыклад, у караоке-бары. Шукаюцца:
– валанцёры-энтузіасты
– праграміст
– мастак-афармляльнік/дызайнер
– патэнцыйна музыка-клавішнік (бо перш за ўсё плануецца пошук магчымасці атрымання афіцыйных мінусовак праз дамоўленасці з гуртамі)
– сродкі на выданне дыска
Напісаць аўтару: homeltalaka@gmail.com

Дзяніс Голін, гурт Like a Gossamer, Мінск – канцэптуальны музычны альбом “Клятва вернасці”

Праект-госць з Мінска, зместам якога стала выданне музычнага альбома на аснове адаптаваных паданняў і легенд Беларусі, – адзіны з прадстаўленых, у якім ўсё гатова, але патрэбныя грошы для апошняга кроку – выдання дыска. Праект стаў другім па адзнаках публікі, не спужаўшы сваёй вузкай накіраванасцю і далёка не відавочнай сувяззю з музычным жыццём Гомеля.
Напісаць аўтару: likeagossamer@gmail.com