3 ЛЮТАГА 19.00 КЗ “МІНСК” (малая сцэна) – Канцэрт з нагоды дня народзінаў спявачкі
Кошт квіткоў – 30.000 і 40.000 б.р.
квіткі –
каса КЗ “МІНСК”
пераход ля ГУМа
пераход ст м “Пл.Я.Коласа”
Тэл.для даведак:
80292544909 мтс
80296715865 вел
Гурт FolkRoll узнік летам 2008 году як сумесны праект вакалісткі Насты Някрасавай і кампазітара і гітарыста Паўла Рыжкова. FolkRoll шукае натхнення ў традыцыйнай беларускай культуры. Музыка гурта з’яўляецца творчай прасторай, у якой музычная думка адначасова развіваецца ў двух плоскасцях: еўрапейскай, сучаснай і традыцыйнай, спрадвечнай, што падкрэсліваецца ў музычных тэхніках акустычнага гучання класічных інструментаў і аўтэнтычнага глыбокага спеву вакалісткі.
FolkRoll i Nasta Niakrasava здабылі прызнанне за мяжою, і маюць на сваім рахунку 3-е месца фестывалю “Mikołajki folkowe” (Люблін, 2008), дзе Наста таксама атрымала ўзнагароду імя Ані Кеўбусевіч для найлепшай вакалісткі. У красавіку 2009 году FolkRoll і Наста Някрасава ўзялі Гран-пры XII Фальклорнага фестываля Польскага Радыё “Nowa Tradycja” і атрымалі ўзнагароду імя Чэслава Немэна.
У 2011 годзе ў свет выйшаў дэбютны дыск гурта пад назвай “Vir” (выдаўца – Польскае Радыё).
Павал Рыжкоў – гітара, аранжыроўка
Яўген Белановіч – гітара
Аляксандра Чахоўская – скрыпка
Кацярына Клімовіч – альт
Валеры Алешка – кларнет
Марына Апановіч – кантрабас
Наста Някрасава – спеў, перкусійныя інструменты