Паштоўкі “Не маўчы па-беларуску” цяпер можна адшукаць не толькі на мерапрыемствах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, але і набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі!
Кожная з паштовак гэтай серыі – тэматычная. Яны цудоўныя і вясёлыя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы. Мілы малюнак + подпіс па-беларуску = новае слова запамінаецца лепш.
Ідэя праекту “Не маўчы па-беларуску” належыць маладой таленавітай мастачцы Дар’і Мандзік, не толькі пераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” але і пераможцы міжнароднага конкурсу “Мы-2012”. У супрацы з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” яе ідэя стала рэальнасцю і папоўнілася новымі тэмамі для паштовак. А кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі “Будзьма беларусамі!” адрасаваны ўсім, і тым хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і даўна гаворыць на мове. Паштоўкі вельмі палюбіліся наведвальнікам мерапрыемстваў кампаніі, вокамгненна разляталіся са стэндаў Fly Cards і хутка набылі заслужаную папулярнасць.
Цяпер, каб атрымаць гэты крэатыўны дапаможнік у штодзённай камунікацыі па-беларуску, можна не толькі адказваць на пытанні віктарынаў ці ўдзельнічаць у конкурсах (і пра гэтую магчымасць не забываемся!), але і зазірнуць у бліжэйшыя кнігарні.
Шукайце набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!” у мінскіх кнігарнях:
“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72
“Кнігарня Ў”, пр-т Незалежнасці, 37А
“Кніжны салон”, вул. Калініна, 5
“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2
“Веды”, вул. К.Маркса, 36
“Светач”, пр-т Пераможцаў, 11
“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19
“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14
Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27
“Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75
у рэгёнах:
“Веды”, г. Віцебск, вул. Леніна, 54
“Светач”, г. Віцебск, вул. Кірава, 10
“Праметэй”, г. Гродна, вул. Савецкая, 10
“Іскра”, г. Берасце, вул. Пушкінская, 4
“Кніжны свет”, г. Ліда, пр. Перамогі, 33
“Спадчына”, г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7
“Букініст”, г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49
“Дом кнігі”, г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145
у інтэрнат-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.
Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!
Не маўчым па-беларуску разам!