“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад “Будзьма!” (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)

Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы!

Ваша, каманда “Будзьма беларусамі!”

P.S. Падчас здымак ніхто не пацярпеў!