У пошуках цмока!

24.10.2012 У краіне

Праект “У пошуках цмока” агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” выходзіць на новы этап! У папярэдніх частках мы даведаліся, што цмок – гэта ці не больш натуральны сімвал Беларусі, чым бусел ці зубр! Альбо, прынамсі, хай бусел з зубром застаюцца сабе недзе побач з цмокам.

banner3

За гэты час мы паспелі пачуць самыя розныя водгукі на наш праект – адны ставяцца скептычна, іншыя ганяць, але шмат людзей успрынялі нашую “цмачыную” ініцыятыву захоплена і пазітыўна! Што казаць, калі за гэты час найлепшая баскетбольная каманда Беларусі была перайменаваная ў “ЦМОКІ”, а ўлады Лепеля абмяркоўваюць цмока ў якасці сімвала краю…

Надышоў час убачыць беларускага цмока! Але дзе яго шукаць? Кампанія “Будзьма беларусамі!” звярнулася да шэрагу экспертаў – даследчыкаў, фатографаў, вандроўнікаў, журналістаў… Адным словам, “цмоказнаўцаў”!

Мы папрасілі шаноўных экспертаў скласці маршрут: куды найлепей ехаць у пошуках беларускага цмока? Паралельна суразмоўцы расказалі нам проста незлічоную колькасць цікавостак пра айчынных цмокаў – і колькі тыпаў існуе, і дзе яны звычайна жывуць, і як іх звалі, і ці былі сярод іх “цмачыхі”…

Гутаркі будуць раз на тыдзень з’яўляцца на сайце “Будзьма беларусамі!” Калі ўсе яны ўбачаць свет, мы прапануем вам выбраць з усіх названых экспертамі мясцін найбольш “цмачыныя” на ваш погляд – і аб’яднаем іх у маршрут! Найперш гэты маршрут выпрабуюць журналісты (кажуць, што яны найменш смачныя, і беларускія цмокі ядуць іх неахвотна). А потым па гэтым маршруце зможа паехаць кожны з вас!

Андрэй Дыбоўскі: “Мінскі цмок жыве ў рацэ Нямізе!”

Андрэй Дыбоўскі: “Мінскі цмок жыве ў рацэ Нямізе!”

Андрэй Скідан: “У Статуце ВКЛ быў артыкул аб абароне цмокаў!” ( + фота, відэа)

Сяргей Плыткевіч: “А на тым востраве ёсць унутранае возера – цудоўнае месца для цмока!..” ( + фота, відэа)

Антон Астаповіч: “Беларускі цмок еў браканьераў і рэкеціраў!” ( + фота, відэа)

hareuski1

Сяргей Харэўскі: “У Беларусі 26 Чорных азёраў, і ў кожным жыве цмок!” ( + фота, відэа)

Ірына Дубянецкая: “Я налічыла прынамсі 9 відаў беларускіх цмокаў” ( + фота, відэа)

Інфармацыйныя партнёры: