«Легалiзацыя праз прытулак i статус апатрыда. Эрзац-пашпарты i абскарджванне ў судзе». Размова з юрыстам у Батумі

25.04.2025 20:00 - 22:00 аКсяродак (Парнаваза, 62А) Бясплатнае



У пятніцу, 25 красавіка, у «аКсяродку» адбудзецца сустрэча з юрыстам Раманам Кісляком «Легалiзацыя праз прытулак i статус апатрыда. Эрзац-пашпарты i абскарджванне ў судзе».





Спадар Раман прэзентуе тэму легалiзацыi праз прытулак i статус апатрыда, падрыхтаваную экспертамі Human Rights Impact.


Абмяркуюць вось якія пытаннечкі:
 

  • Адмовілі ў мiжнароднай ахове? Гэта не канец, а толькi пачатак: тры ўзроўні працэдуры;
  •  Як працуе судовая сістэма Грузіі: падрыхтоўка, паседжанне, рашэннi, тэрмiны;
  •  Хто можа дапамагчы у судзе: юрыдычная дапамога, legal opinion i iншае;
  •  Што з перакладам на картулi ў дэпартаменце мiграцыi?
  •  Абскарджванне ў міжнародныя дагаварныя органы. Часовыя меры абароны;
  •  Юрыдычныя факты i фармулiроўкi, якія маюць значэнне для справы;
  •  Эрзац-пашпарты;
  •  Статус апатрыда.



Сустрэча найбольш актуальна для тых, хто плануе легалізавацца ў Грузii праз прытулак альбо статус апатрыда.


Уваход вольны, данаты на ўтрыманне прасторы заўсёды вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Віктар Шалкевіч у Рызе

31.05.2026 14:00 - 03.05.2026 16:00 Power-Up SPACE (Merķeļa iela 21 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ