«(НЕ)ПРЫПЫНАК». Творчая сустрэча з Алесем Замкоўскім у Віцебску

05.03.2023 17:00 - 19:00 арт-прастора «UPGRADE» (вул. Кастрычніцкая, 2) 10 рублёў

У нядзелю, 5 сакавіка, у Віцебску адбудзецца творчая сустрэча з Алесем Замкоўскім, паэтам, фатографам і вядучым рэдактарам тэатра імя Якуба Коласа.



Дата: 5 сакавіка

Час: 17.00

Месца: арт-прастора «UPGRADE», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск 

Сярод гірляндаў і аўтарскіх фотаздымкаў, пад гукі глюкафона паслухаем глыбокія, метафарычныя, крыху дэкадэнцкія і адначасова пяшчотныя вершы на беларускай мове, пачуем цікавыя апавяданні пра тое, чым сёння жыве тэатр, а таксама сам Алесь.

Кампазітар і музыка Міхаіл Рубін прэзентуе шаноўнай публіцы песні на вершы Алеся.

Падчас імпрэзы адбудзецца конкурс чытальнікаў вершаў, вядома, з прызамі для самым адважных і натхнёных! То рыхтуйце верш!

Квіткі — 10 рублёў, а студэнтам — 5 рублёў. 







Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ