Прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991» у Варшаве

09.06.2026 20:00 - 22:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці Бясплатнае



У аўторак, 9 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991». 



Усяго на даследаванне для гэтай кнігі ў аўтара сышло восем гадоў, некалькі з якіх ён правёў у Гродне — як у самім горадзе, так і ў архівах, — і нават вывучыў беларускую мову спецыяльна для гэтага праекта. 

Калі кніга выйшла ў 2021 годзе, збегліся два гістарычныя падзеі: апошняя хваля пандэміі Covid-19 і пераслед пратэстоўцаў пасля рэвалюцыі ў канцы лета 2020 года. 

Адразу пасля адзінай прэзентацыі кнігі ў Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця арганізатар Павел Мажэйка і мастак, чыя выстава праходзіла там, Алесь Пушкін, былі арыштаваныя. Цэнтр гарадскога жыцця даўно не існуе; Павел правёў два гады за кратамі. Алесь Пушкін памёр у турме. Значная частка актыўных жыхароў цяпер жыве ў Вільні, Беластоку і Варшаве. 

То завітвайце на спазнёную, але дужа важную прэзентацыю кнігі па-беларуску! 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ