Пятро Клюеў і Vuraj

24.07.2015 19:00 - 22:00 Chill Out (пл. Свабоды, 4) Бясплатнае

Фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0» Пятро Клюеў выступіць 24 ліпеня на тэрасе кафэ Chill Out на плошчы Свабоды, 4. Яго падтрымае гурт Vuraj.

Канцэрт будзе складацца зь дзьвюх частак. Спачатку — гадзінны сэтПятра Клюева, дзе ён выканае ўласныя песьні, а таксама конкурсную «Амплітуду сьмеласьці» на верш Рыгора Барадуліна. А далей — напоўнены вобразамі беларускага фальклёру выступ гурта Vuraj.

Пяшчотнымі песьнямі пад акампанімэнт фартэпіяна Пятро адкрые канцэрт. Ён пачынаў кар’еру як клясычны піяніст амаль 10 гадоў таму. Падчас вучобы ў Эўропе вырашыў заняцца эстраднай музыкай. У Аўстрыі заснаваў гурт «Кіфа». Потым выступаў сольна, а таксама з гуртом Stop Time. Першы яго альбом «For All Friends» выйшаў у 2008 годзе, другі — беларускамоўны «Што такое быць чалавекам» у 2011-м. Пятро актыўна канцэртуе — ён даў больш за тры сотні канцэртаў па ўсёй Эўропе.

Кульмінацыяй вечара стане выступ гурта Vuraj, прасякнуты экспрэсіяй ды ўласнай трактоўкай народнага матэрыялу, якая дапамагае слухачу адкрыць сусьвет пад назваю «фальклёр».

«На канцэрце мы зьявімся ў новым “палепшаным” складзе і наогул зь іншым гучаньнем. З намі разам пачынае граць вельмі таленавіты і прафэсійны баяніст Аляксандар Ясінскі, — кажа лідар гурта Сяргей Доўгушаў. — Улетку ў нас заплянавана шмат канцэртаў па розныx гарадаx Беларусі і толькі адзіны выступ у Менску, 24 ліпеня. У гэты дзень упершыню адбудзецца прэм’ера некалькіx песень з нашай новай палескай праграмы».


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Палітычны ранішнік у Варшаве

20.12.2025 (17:00 - 21:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ