“13 стагоддзяў гарадзенскіх вуліц”

03.05.2016 08:00 - 17:00 этнакрама “Цудоўня” (В.Траецкая, 14) Бясплатнае

Падарожжа ў дзвюх частках ад экскурсавода Віктара Кірэева

Любіце экскурсіі? Цікавіцеся гісторыяй і горадам? Не патрапілі на Фэст экскурсаводаў або ўжо засумавалі па ім? Незвычайнае падарожжа – у двух частках! – у сённяшні, мінулы і пазамінулы дзень жыцця Горадні прапануе  Віктар Кірэеў, экскурсавод і краязнаўца.

В.Траецкая, 14
4 траўня – 19.00
5 траўня – 18.30

І частка – 4 траўня. Адбудзецца цікавая  інтэрактыўная медыялекцыя пра гісторыю гарадзенскіх вуліц. Уваход вольны. Пачатак – 19.00, месца правядзення – В.Траецкая, 14 (этнакрама “Цудоўня”).

ІІ частка – 5 траўня. Экскурсія па гарадзенскіх вуліцах. Магчымасць у таварыстве экскурсавода ўбачыць жыўцом тое, пра што даведаемся на першай частцы. Запіс – на папярэдняй медыялекцыі або па тэлефоне +375 33 6232616.

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ