VI Фестываль нефармальнай адукацыі

07.07.2016 - 09.07.2016 17:00 - 17:00 Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (пр. Газеты Праўда, 11) Бясплатнае

7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау збяруцца вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі – практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі і ўзгадніць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.

Мерапрыемства праводзіцца ў шосты раз і накіравана на прасоўванне ролі і развіцця магчымасцяў нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі. У якасці змястоўнай рамкі Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).

У праграме Фестывалю пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць» і з’яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў.

Арганізатарамі Фестывалю ў 2016 годзе выступаюць Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

Сачыце за ўсімі навінамі Фестывалю на сайце www.adukatar.net.

Наўпроставая трансляцыя

Кантакты:

+375 29 671 41 19 (Андрэй Ляўко), adop2011info@gmail.com


Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Варшаве

30.12.2025 (19:00 - 20:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядная сустрэча пад Цюрыхам

04.01.2026 (11:00 - 13:00) Kirche Niederhasli (Nöschlikonerstrasse 3)

Каляды ў Лідскім замку

07.01.2026 (14:00 - 19:00) Лідскі замак (Лідскі замак)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ