137051

26.04.2016 18:30 - 20:00 "Цэх" (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць

цыкл публічных лекцый “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

НІНА ДАНІЛЕНКА

ПРАГРЭС ГЕНЕТЫКІ: НОВЫЯ ШЛЯХІ ДА ЗДАРОЎЯ

І НОВЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЭТЫКІ

У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё. Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захвораванняў і паталогій.  Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека,  стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія “сапсаваліся” пры генетычных хваробах. Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару. Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць? Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?

Пра гэтыя і іншыя пытанні разважае падчас публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Лекцыя “Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі” адбудзецца 26 красавіка ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.

Лекцыя будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

За анонсамі наступных лекцый сачыце на нашым сайце


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ