15 студзеня – Спеўны сход – «Жаніцьба Цярэшкі»

15.01.2017 19:00 - 19:00 Кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Бясплатнае

15 cтудзеня распачынаюцца «Спеўныя сходы» з Сержуком Доўгушавым.

Арганізатары абяцаюць знаёмствы з вельмі адметным і цікавым калядным абрадам «Жаніцьба Цярэшкі».
Госці імпрэзы – сапраўдныя носбіты з Лепельшчыны.

Прадстаўляе абрад збіральніца фальклёру з г. Лепель – Вольга Маханенка.

Пажадана прыходзіць са сваёй парай, інакш прыйдзецца яе там знайсці. Народныя строі ВІТАЮЦЦА!

Уваход вольны. Пачатак а 19.00

«Грай», вул.Інтэрнацыянальная, 33.

Сачыць за імпрэзай праз сацыяльныя сеткі: vk.com і fb.com

Што такое «Спеўны сход»?

Грамадская ініцыятыва, накіраваная на тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні. Арганізатары праекта лічаць, што гэта істотна паспрыяе папулярызацыі беларускай культуры ў грамадстве.

Кіраўнік і галоўны каардынатар праекта —  Сяржук Доўгушаў.

Кожны беларус можа прыняць удзел у стварэнні «Спеўнага сходу». Лёс праекта залежыць ад усіх неабыякавых беларусаў. Вітаецца падтрымка праекту: інфармацыйная, фінансавая. Уваход і ўдзел у «Спеўным сходзе» вольны, але падчас імпрэзаў можна будзе падтрымаць праект праз «скрынку ў падтрымку».


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ