19-20 жніўня ў Бярэзінскім запаведніку пройдзе чацвёрты Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока»

19.08.2023 - 20.08.2023 12:00 - 16:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вуліца Цэнтральная, 3) ад 15 рублёў

Апошні шанец спыніць лета-лецейка ды рассмакаваць яго як след!


Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас.

У праграме:

Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі

Оpen-air беларускіх гуртоў

Тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы

Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri»

Фестывальны квэст

Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі

Тэматычная выстава карцін (Яўген Кот і праект «Беларускі бестыярый», Артур Басак, праект «Беларускія нячысцікі» і іншыя)

Інтэрактыўныя пляцоўкі, зона Сярэднявечча, творчыя майстар-класы, горад майстроў, фотазоны, фуд-корт

Экскурсіі па музеях запаведніка

Вогненнае шоу

Галоўнае: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка

І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Дата: 19 і 20 жніўня

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вуліца Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Квіткі: дарослы 55 рублёў, дзіцячы 25 рублёў, дзеткам да 7 гадоў — бясплатна; месца ў кемпінге — 15 рублёў за намёт.

Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэста па спасылцы.

Не засмучайце Цмока — прыязджайце!


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Паша Крывец у Варшаве

30.12.2025 (19:00 - 20:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ