«250»: канцэрт ў гонар дня нараджэння Агінскага

25.09.2015 19:00 - 21:00 Бар «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

25 верасня а 19.00 у бары «Хуліган» з нагоды дня нараджэння Агінскага адбудзецца вялікі канцэрт «ANIMA». У ім возьмуць удзел Алег Хаменка, Сяргей Пукст, Алесь Плотка, Уладзімір Пугач, гурты Zui, ili-ili, Naka piano ды іншыя. Канцэрт прымеркаваны да афіцыйнага выхаду музычнага альбома «ANIMA», створанага ў межах праекту-прысвячэння Агінскаму «250». Спецыяльна для праекту музыкі запісалі песні, аб’яднаныя эмоцыямі, якія ў кожнага з іх выклікае слова «Радзіма».

Максім Сіры, прадзюсар праекту «250»: «Мы папрасілі музыкаў напісаць ці даць ужо наяўныя ў іх рэпертуары песні, якія былі б эмацыйна сугучныя, на іх думку, слову «Радзіма». Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, праз якія можна было б убачыць, якія эмоцыі, думкі, пачуцці выклікае гэта паняцце ў аўтараў песень. Па-другое, паказаць і расказаць пра тое, што ў нас ёсць выдатныя паэты і кампазітары, якія ўмеюць пісаць надзвычай прыгожыя песні, яшчэ раз звярнуць на іх увагу і прыцягнуць слухача да беларускай музыкі. Мы вельмі рады і ўдзячны ўсім музыкам, якія адгукнуліся».

Канцэрт праходзіць у рамках праекту-прысвячэння вядомаму кампазітару і дзяржаўнаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму «250», які стартаваў у прасторы «ЦЭХ» 18 верасня. Праект складаецца з фільма, музыкі, скульптуры, трох фотагісторый і спецыяльнага сайту www.aginski.org. Аўтары праекту пры падтрымцы фонда «Вяртанне» аб’ядналі творчых людзей, каб паказаць сучаснае бачанне вялікага земляка і паняцця “Радзіма”.

З 25 верасня альбом «ANIMA» будзе выкладзены ў вольны доступ на партале tuzin.fm. Да гэтага яго можна будзе пачуць у рамках экспазіцыі “250” дзякуючы тэхнічнаму партнёру праекту – кампаніі Huawei.

Уваход на экспазіцыю і канцэрт вольны.

Выстава адкрыта для наведвання да 5 кастрычніка 2015 года штодня з 12.00 да 22.00.

Больш падрабязна пра праект «250»:

https://www.facebook.com/events/1668585036697937/?fref=ts


Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

Свята «Купальскія Агні» ў мінскім батанічным садзе

04.07.2025 (10:00 - 23:00) батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ