Ганьба-95. Што вы памятаеце пра рэферэндум, які пераламаў Беларусь? Палітычны тэст ад «Будзьма!»

15.05.2026 Забавы
14 траўня 1995 года ў Беларусі адбыўся рэферэндум, які адкрыў дарогу русіфікацыі, канстытуцыйнаму крызісу і стаў адным з першых буйных крокаў на шляху да пабудовы аўтарытарнай сістэмы Лукашэнкі. Ён падаваўся як «народнае волевыяўленне», але яшчэ да галасавання супярэчыў тагачаснай Канстытуцыі. Ці добра вы памятаеце, як усё гэта адбывалася?