Вечар памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

06.05.2015 18:00 - 21:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7 а) Бясплатнае

6 мая 2015 года ў 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Жыцьцё паўторыцца вераю…”, прымеркаванае да закрыцця выставы “Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцьці…”, створанай да 80-годдзя з дня нараджэння творцы.

Дзякуючы выставе на працягу некалькіх месяцаў наведвальнікі змаглі прасачыць жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, адчуць шматграннасць і незвычайнасць таленту гэтай асобы. Перад сучаснікам пісьменнік паўстаў як сын, каханы, бацька, дзед, пісьменнік, сябар, грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны, чалавек моцна ўлюблёны ў сваю родную Вушаччыну.

Талент Рыгора Барадуліна адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Невыпадкова, што да яго творчасці звярталіся многія музыканты, у тым ліку знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі, які стварыў на вершы Рыгора Барадуліна два альбомы: “Зорка спагады” (1999 г.) і “Псалмы” (2000 г.). Для выканаўцы народны паэт Беларусі быў не толькі жыццёвым настаўнікам, але і сапраўдным сябрам.

У межах мерапрыемства адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага, прысвечаны светлай памяці Рыгора Барадуліна. Атмасферу вечара створаць песні на вершы паэта ў выкананні барда і цёплыя ўспаміны.

Усіх аматараў і прыхільнікаў творчасці Рыгора Барадуліна і музычнага таленту Алеся Камоцкага запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М.Багдановіча, 7 а).

Уваход вольны!

 

Даведкі па тэлефонах: 334-56-21, 335-44-47

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Паша Крывец у Будапешце

17.04.2026 (19:00 - 21:00) Parabolic Lázárus Brewery (Lázár u. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ