Online-мерапрыемства «80 год Мінскаму гета»

19.07.2021 15:00 - 15:00 ------------ Бясплатнае

У памятнай імпрэзе, якая пачнецца 19 ліпеня 2021 года а 15-й гадзіне, возьмуць удзел людзі, што перажылі Халакост, сведкі ваенных падзей, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі міжнародных, яўрэйскіх арганізацый, розных канфесій, настаўнікі, гісторыкі, моладзь, грамадзкасць. Таксама адбудзецца чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова). Мадэратар — Віктар Балакіраў, старшыня дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау. Мерапрыемства будзе праходзіць на рускай, беларускай і англійскай мовах (сінхронны пераклад). Месца правядзення — online (патрабуецца абавязковая папярэдняя рэгістрацыя).

Час правядзення — 15:00 — 18:00 (мінскі час).


Гістарычная даведка

Мінскае гета, найбуйнейшае на тэрыторыі Беларусі падчас нацысцкай акупацыі, існавала з 20 ліпеня 1941 да 23 кастрычніка 1943 года. Загад аб ягоным стварэнні быў адданы 19 ліпеня. Згодна з ім у горадзе была вылучана спецыяльная частка, потым адгарожаная дротам, куды пад пагрозай расстрэлу прымушалі перасяляцца ўсіх мясцовых яўрэяў. Праз гета прайшлі каля 100.000 чалавек з усяго Мінска і наваколля. Пазней да іх далучыліся дэпартаваныя з Еўропы. Выжылі нямногія. Іх марылі голадам, трымалі ў нечалавечых умовах, забівалі пад час пагромаў. Пры гэтым на тэрыторыі гета існавалі 22 падпольныя арганізацыі, якія дапамагалі партызанам і агульнаму гарадскому падполлю. У 2021 годзе, у 80-годзе падзей, мы ўзгадваем ахвяраў Мінскага гета і подзвіг іхняга супраціўлення.

Праграма:

15:00 Выступленні афіцыйных асобаў і былых вязняў:

• Алег Рагатнікаў, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (Беларусь)
• Валерый Мызгаеў, Беларускае грамадскае аб’яднанне былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў (Беларусь)
• Юрый Уральскі, Мінгарвыканкам (Беларусь)
• Астрыд Зам, Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (Германія)
• Фрыда Рэйзман, Мінскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Гілф» (Беларусь)
• Фабіян Руле, Яўрэйскі гістарычны інстытут Centropa (Германія)
• Анжаліка Аношка, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» (Беларусь)

15:30 Выступленнні прадстаўнікоў традыцыйных канфесій Беларусі

15:40 Фота для акцыі #WeRemember у сацыяльных сетках

*#WeRemember — гэта кампанія памяці ахвяраў Халакосту, якую запусціў Сусветны яўрэйскі кангрэс. Яна аб’ядноўвае ўсіх праціўнікаў любых формаў ксенафобіі. Людзі публікуюць фота з хэштегам #WeRemember, каб трагічныя ўрокі мінулага ніколі не былі забытыя.

15:45 Перапынак

16:00 Гісторыя Мінскага гета: актуальныя пытанні даследчыкаў

• Іна Герасімава, даследчык (Германія)
• Сяргей Тукала, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Беларусь)

16:20 Прадстаўленне праекту рэканструкцыі і канцэпцыі новай выставы Гістарычнай майстэрні імя Леініда Левіна:

• Галіна Левіна, Творчая майстэрня Леаніда Левіна, Рэспубліканскі фонд «Халакост» (Беларусь)
• Ірына Кашталян, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна (Беларусь)

16:40 Перапынак

16:50 Чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова). Тэатр-студыя «SEPT» (Беларусь). 16+

17:50 Завяршэнне мерапрыемства

Кадзіш — Рыгор Абрамовіч, Рэлігійнае аб’яднанне абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі

Паводле прэс-рэліза


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ