Аўдыёвізуальная інсталяцыя «Экстэрмінацыя» ў культурнай прасторы «Вершы»

Культурная прастора "Вершы" (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае


У культурнай прасторы «Вершы» працуе аўдыёвізуальная інсталяцыя «Экстэрмінацыя», прысвечаная Вялікай харальнай сінагозе ў Гродне.



Дата: 15 і 16 студзеня

Месца: вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск

Аўтаркі інсталяцыі, пісьменніца і даследчыца Ксенія Шталенкова і дызайнерка Вікторыя Багдановіч, прапануюць вам маналог пра гісторыю гэтага знакавага месца і пра эмацыйны досвед асобнага чалавека ў часе і прасторы.

Вялікая харальная сінагога ў Гродне, заснаваная ў XVI стагоддзі, шматкроць перабудоўвалася і аднаўлялася пасля разбурэнняў, а ў 2007 годзе стала кандыдатам на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Інсталяцыя будзе дэманстравацца ў «Вершах» нон-стоп у часы працы культурнай прасторы. Завітвайце!


Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

"Мова Нанова" з Сяргеем Шупам у Рызе

07.03.2026 (12:00 - 13:30) E. Smiļģa iela 46-315 (E. Smiļģa iela 46-315)

Аўтограф-сесія Алены Пятровіч у Варшаве

07.03.2026 (13:00 - 17:00) Букіністка (Juliana Smulikowskiego 4C)

Гуканне вясны на Купалавай сядзібе ў Мінску

07.03.2026 (16:00 - 18:00) Музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ