Шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР» у Вільні

30.03.2025 15:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

У нядзелю 30 сакавіка, у Вільні ладзяць шпацыр "Віленскія адрасы дзеячоў БНР" да Дня Волі.


Прапануюць пашпацыраваць па сакавіцкай Вільні, наведаць віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. 


Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. 


Пра гэта і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.


Працягласць - каля 2 гадзін.


Удзел вольны, але данаты для вядоўцы вітаюцца. Рэгістрацыя па спасылцы.


Дата і час: 30 сакавіка ў 15.00

Месца: месца збору паведамяць асабіста, Вільня




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ