«А снег ідзе»: канцэрт Сашы Мацюховай і Вольгі Гаховіч у Сопаце

13.01.2024 17:00 - 19:00 офіс SBP (ul. Malczewskiego 21) 50 злотых
 

У суботу, 13 студзеня, у Сопаце выступаюць з утульным канцэртам Саша Мацюхова і Вольга Гаховіч.




Дата: 13 студзеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: офіс SBP, ul. Malczewskiego 21, Сопат 


Падрыхтавалі праграму з песень савецкай эстрады 60-70х гадоў. 


Спадарыні Саша і Вольга кажуць, часта слова «савецкі» асацыюецца ў нас самі ведаеце з чым — але толькі не гэтыя песні. Яны пра чалавека, яго любоў і пяшчоту, радасць і смутак. 

Пра знаёмыя і зразумелыя кожнаму перажыванні. Абяцаюць песні з рэпертуару Ганны Герман і Маі Крысталінскай, Ніны Бродскай ды іншых спявачак, пра якіх вы больш дазнаецеся на канцэрце. 

А яшчэ праграма не выпадкова называецца «А снег ідзе» — прапануюць клікаць яго (а з ім, можа, і штосьці яшчэ ўтульнае, цёплае і пяшчотнае). 


Уваход — 50 злотых. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце.




Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Майстар-класы ў Мінску

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ