Аўтарская экскурсія па выставе «Нябачанае захаванае» ў Гродне

14.08.2022 11:00 - 12:30 музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) ад 2 рублёў

У нядзелю, 14 жніўня, музей гісторыі рэлігіі запрашае на экскурсію па выставе «Нябачанае захаванае», якую правядзе аўтар і куратар выставы.



Дата: 14 жніўня

Час: 11.00

Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна ⠀ 


Выстава «Нябачанае захаванае» прысвечаная музейным фондам: тое, што наведвальнікі бачаць вельмі рэдка, тое, што захоўваецца ў запасніках, — а гэта каля 90 тысяч прадметаў! — усё, што раней не экспанавалася, цяпер можна паглядзець і нават памацаць. ⠀

Вы ўбачыце ВЕЛЬМІ розныя прадметы — ад мухалоўкі да адзення ксяндза. ⠀ А яшчэ даведаецеся, чым займаюцца навуковыя супрацоўнікі музея, якім чынам прадметы трапляюць у музей і што з імі робяць пасля. ⠀

Кошт квіткоў: ⠀ для дарослых — 5 рублёў; для студэнтаў — 3,50 рублі; для школьнікаў — 2 рублі.

Запісацца на экскурсію можна праз дырэкт інстаграм-акаўнта музея альбо па нумары 718707.




Вам можа быць цікава

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

24.05.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве

24.05.2026 (16:00 - 18:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ