Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 - 15.03.2026 17:30 - 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4) Бясплатнае

У чацвер, 19 лютага, у "Фестывальным" адкрываецца выстава аўтараў студыі выяўленчага мастацтва "АРТХАОС" "Погляд скрозь час".


Гледачу будуць прадстаўлены найлепшыя за тры апошнія гады працы, напісаныя ў розных жанрах.

Вы ўбачыце казачныя сюжэты Таццяны Варонінай, гродзенскую архітэктуру на палотнах Антона Забельскага, рэалістычныя партрэты Ганны Свірыдчук, перапляценне стыляў мадэрну, абстракцыі і рэалізму ў работах Ліліі Ашмян.

Тут вам сустрэнуцца матывы, напоўненыя любоўю да роднага краю ад Ганны Крываль, сюррэалізм Аліны Рой і дакладна вывераныя партрэты Уладзіміра Валынца.

Працуе выстава да 15 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Творчая сустрэча з Макарам у Варшаве

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ