Абмеркаванне твора «Шклатара» Артура Клінава

14.08.2024 21:00 - 23:00 ------------ Бясплатнае

14 жніўня кніжны клуб ТБМ абмяркоўвае твор «Шклатара» Артура Клінава.


Дата: 14 жніўня

Месца: анлайн

Запісацца можна па спасылцы.

«Шклатара» — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння: канец 2010 года. Героі — рэальныя людзі падполля, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў замянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на нянавісць, цытата на любоў. Усё, што адбываецца, — гэта толькі гульня. Але гэтая гульня няўмольна вядзе ўсіх да катастрофы. Калі яна здарыцца 19 снежня, героі не вернуцца ў рэальнасць. Гульня ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж рэчаіснасцю і страшным сном. Яна ператворыцца ў насланнё.

Спампаваць кнігу можна тут


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні

03.07.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ