Абрад «Сыра» ў Брэсце

23.04.2026 16:30 - 18:30 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) Уваход — па квітку ў музей
У чацвер, 23 красавіка, фальклорны калектыў «Жывая вада» прадэманструе ў Мастацкім музеі Брэста вясельны абрад «Сыра», які ладзіцца толькі ў вёсцы Ляплёўка Брэсцкага раёну.

Абрад «Сыра» — сварка-спаборніцтва паміж сваццяю (жанчынай з роду жаніха) і «запарожцамі» (жанчыны, якія стаяць за парогам) за кошык з прысмакамі, у тым ліку і з сырам (адсюль назва абраду).

Вас чакае:

  • знаёмства з вясельным абрадам «Сыра»

  • размовы і спевы на мясцовым дыялекце

  • наведванне выставы «Брэстчына этнаграфічная. Дамачаўскі строй»

Уваход — па квітку ў музей. Запісвайцеся па нумары 28-91-76.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ