Лекцыя «Гісторыя і архітэктура Наваградскага замка ў ХІV-ХVІІІ стст.» у Варшаве

18.04.2026 19:30 - 21:00 Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае
У суботу, 18 красавіка, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Міколы Волкава «Гісторыя і архітэктура Наваградскага замка ў ХІV-ХVІІІ стст.»

Наваградак займае вельмі важнае месца ў гісторыі Беларусі і часта ўспрымаецца як адна з першых сталіц Вялікага Княства Літоўскага, а сімвалам гэтага з’яўляецца яго замак, які наўпрост ахутаны легендамі і міфамі.

Пры гэтым за прыгожымі легендамі з цяжкасцю праглядаецца рэальнае мінулае замка, не хапае мала дакладных звестак пра яго гісторыю і архітэктуру.

Гэта звязана ў першую чаргу з недахопам крыніц і ў прыватнасцю адсутнасцю поўных інвентарных апісанняў замка.

Тым не менш збіранне і ўважлівы аналіз асобных урыўкавых звестак пра помнік, а таксама разгляд яго гісторыі ў кантэксце развіцця абарончай і рэзідэнцыйнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага дазваляюць больш дакладна рэканструяваць яго вобраз у розныя эпохі і ацаніць значэнне для гісторыі Беларусі.

Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме — на яе трэба зарэгістравацца па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ