У панядзелак, 27 красавіка, у Празе адбудзецца дыскусія «Цень Чарнобыля праз 40 гадоў: забеспячэнне будучыні Беларусі і Украіны».
Праз 40 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы ядзерная пагроза ў Еўропе не знікла — яна эвалюцыянуе.
Сёння лукашэнкаўская Беларусь і Расея ўсё часцей выкарыстоўваюць ядзерную інфраструктуру і рыторыку як геапалітычныя інструменты.
Ад адсутнасці празрыстасці на Астравецкай АЭС да мілітарызацыі Запарожскай АЭС і размяшчэння ракет, здольных несці ядзерную зброю (такіх як сістэма «Арэшнік»), — ядзерная рызыка становіцца сістэмнай зброяй. Далучайцеся, каб абмеркаваць пытанні ядзернай (не)бяспекі, вынікі расследаванняў і аспекты міжнароднай дыпламатыі.
У праграме:
панэльная дыскусія «Спадчына Чарнобыля праз 40 гадоў: новае ядзернае балансаванне на мяжы вайны» — эксперты прааналізуюць, чаму ўрокі 1986 года ігнаруюцца ў сённяшнім напружаным геапалітычным клімаце;
расследвальніцкі брыфінг «Файлы Астраўца і „Арэшніка“» — эксклюзіўны погляд на сістэматычныя парушэнні бяспекі ў Беларусі і стратэгічнае разгортванне ядзерных актываў;
нэтворкінгавы фуршэт: магчымасць пагутарыць з экспертамі і палітычнымі аналітыкамі з Беларусі, Чэхіі, Украіны і міжнародных інстытутаў.
Мовы івэнта — беларуская, чэшская, ангельская (забяспечваецца сінхронны пераклад).
Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org.