Адборачны канцэрт „Бардаўкай восені 2017” у Мінску

10.09.2017 18:00 - 18:00 Клуб "Ili" (Пр. Незалежнасці, 131/1) Уваход вольны

„Бардаўская восень” ужо больш за 20 год застаецца адзіным у сваім родзе беларускамоўным фестывалем аўтарскай песні. Арганізаваны на Беласточчыне ў Польшчы супольнасьцю „Шчыты” фестываль, штогод дэманструе актуальны стан беларускамоўнай аўтарскай песні і дае голас маладым выканаўцам, якія паказваюць сябе ў конкруснай праграме фэсту. „Бардаўская восень” часам схіляецца ў бок эксперыментаў і прымае навінкі, часам прытрымліваецца традыцыяналізму і дае сцэну тым, хто не ў „мэйнстрыме”. Адно застаецца нязменным – „Бардаўская восень” бясспрэчна самы ўтульны і душэўны фестываль беларускай музыкі. Кожны канкурсант, музыка, гурт, які пабываў на гэтым фэсце пацвердзіць гэтае сцверджанне.

Адной з галоўных рысыў фестывалю нязменна застаецца конкурсная праграма, якая распачынаецца задоўга да самога фэсту. Так і ў гэтым годзе, адбор на „Бардаўскую восень 2017” традыцыйна пройдзе ў Менску 10 верасня. Свае моцы можа паспрабаваць кожны сольны выканаўца і гурт, які грае па-беларуску і акустычна. Дадатковай умовай з’яўляецца паўнагадовасьць выступоўцаў, што звязана з патрэбай афармлення візы і выезда за мяжу, для ўдзелу ў фестывалі. „Бардаўская восень 2017” пройдзе напрыканцы кастрычніка ў Бельску Падляшскім у Польшчы.

„Фестываль „Бардаўская восень” стаў для мяне чымсь большым, чым проста фестываль, – кажа каардынатар конкурснай праграмы фэсту, Алесь Кот-Зайцаў, – Гэта традыцыя. Жыццё можа быць напоўненае іншай штодзённасьцю, але раз на год бясспрэчна варта вярнуцца да „Бардаўскай восені” і паслухаць маладых ды вядомых беларускія songwriter’аў. Вельмі цешыць, што фестываль, распачынаецца менавіта ў Менску, адборачным турам, дзе мы бачым усіх, хто меў ахвоту і імпэт узяць голас са сцэны”.

Каб узяць удзел у менскім адборачным канцэрце „Бардаўскай восені 2017” і пабароцца за права заспяваць з галоўнай фестывальнай сцэны ў польскім мястэчку Бельск Падляскі, дастаткова проста даслаць заяўку. Заяўка складаецца з анкеты канкурсанта, дэма запісу і фотаздмка. Арганізатары прымаюць заяўкі ад канкурсантаў на адрас мэйлу vosien2017@gmail.com да 8 верасня ўключна. Адборачны канцэрт пройдзе 10 верасня ў менскім клюбе „ілі” а 18:00. У журы фестывалю традыцыйна пабачым знакамітых беларускіх музыкаў ды музычных крытыкаў.


Вам можа быць цікава

Калякалядны Вольскі ва Уроцлаве

11.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб ALIVE (Kolejowa 12)

Віталь Рыжкоў у Вене

12.12.2025 (19:00 - 20:30) Kulturzentrum im Amerlinghaus (Stiftgasse 8)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ