Адкрыццё экспазіцыі “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”

01.02.2018 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Бясплатнае

1 лютага 2018 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца  адкрыццё  часовай  літаратурна-мастацкай  экспазіцыі “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”,   прысвечанай   220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту Адама Міцкевіча.

Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў. Падчас святкавання 200-годдзя Таварыства філаматаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры быў праведзены круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”, вынікам якога стаў шэраг запланаваных мерапрыемстваў па захаванні і папулярызацыі спадчыны філаматаў і іх яркага прадстаўніка Адама Міцкевіча.

Экспазіцыя “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча” з’яўляецца пачаткам святочных падзей у юбілейны год. На ёй прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі, што адлюстроўвае старонкі жыцця паэта-рамантыка Адама Міцкевіча.

— Падчас адкрыцця экспазіцыі ў гасцей з’явіцца ўнікальная магчымасць упершыню ўбачыць метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1798 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.),  а таксама  прыклад такіх запісаў – рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя.

— Акрамя гэтага, гасцей чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя “Капітэль”.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Польшча, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і інш.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Лекцыя «Закуліссе Купалля: рытуал vs рэальнасць» у Мінску

07.07.2026 (18:30 - 20:00) mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ