Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 - 19.07.2026 10:00 - 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) Бясплатнае
У музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі пачала працу выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры».

Гэта сінтэз двух светаў: знакамітых маляваных дываноў Алены Кіш і сцэнічных строяў ансамбля «Песняры», створаных Тамарай Карака.

Упершыню чатыры касцюмы салістаў легендарнага калектыву (Алега Молчана, Ігара Пені, Аляксандра Кацікава і Віктара Малчанава) прадстаўлены разам з дыванамі, якія натхнілі на іх стварэнне.

Дызайн кашуль выкананы ў тэхніцы бацік, дзе замест арнаментаў «заквітнелі» фантастычныя кветкі, ільвы і птушкі з палотнаў Алены Кіш.

Вы зможаце ўбачыць не толькі самі касцюмы, але і эскізы да іх, якія перадала асабіста Тамара Карака.

Рэдкая магчымасць прасачыць шлях ад ідэі да легенды.

Выстава прымеркавана да 85-годдзя ад дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Працуе выстава да 19 ліпеня.



Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (14:00 - 16:00) Варта Святла ля амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13)

Імпрэза «Таямніцы Грунвальда» ў Гродне

25.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ