• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё ІІІ Беларускай трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «FACTUM EST FACTUM».

Пачатак: 04.11 (17:00)
Канец: 04.11 (17:00)
Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў
(Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)
Кошт: Уваход вольны
Google

4 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІІ Беларускай трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «FACTUM EST FACTUM».

На трыенале прадстаўлены значны культурны пласт, створаны за апошнія тры гады ў межах маштабнага конкурснага арт-праекта Беларускага саюза мастакоў.

Адной з важных задач мерапрыемства, у якім удзельнічаюць больш за 150  прафесійных мастакоў, з’яўляецца магчымасць прадэманстраваць сучасны стан і перспектывы развіцця беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Акрамя гэтага, трыенале вырашае задачы прэзентацыі для шырокай грамадскасці і прафесійнай аўдыторыі творчых работ маладых аўтараў з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі.

У выставачнай экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя як у традыцыйных, так і эксперыментальных тэхніках, з выкарыстаннем разнастайных аўтарскіх тэхналогій і новых матэрыялаў розных напрамкаў мастацкага тэкстылю, керамікі, шкла, металу.

Удзельнікі арт-праекта ў сваёй прафесійнай творчасці скіраваныя на пазітыўнае разуменне гармоніі і прыгажосці ды вечных каштоўнасцяў чалавека. Для стварэння мастацкіх вобразаў кожны з аўтараў карыстаўся сімвалічнай, умоўнай выяўленчым мовай, якая характэрная для беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У межах трыенале будут прэзентаваныя адмысловыя арт-праекты, прымеркаваныя да Міжнароднага года зернебабовых, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблей ААН у 2016 годзе. Беларуския мастакі падтрымалі сусветную сацыяльную праграму ААН па барацьбе з недаяданьнем і папулярызацыі зернебабовых сродкамі выяўленчага мастацтва ў праектах: «Пакаці-гарошак», «Боб і Бабіна», «Зерне».

Выстава-конкурс «FACTUM EST FACTUM» падзелена на дзве катэгорыі: «Дэбют» і «Прафесіяналы». Журы, у склад якога ўваходзяць аўтарытэтныя мастацтвазнаўцы, вызначыць пераможцаў у намінацыях: «Дэбют», «Арт-аб’ект», «Новы погляд», «Традыцыя», «Інсталяцыя». Будуць і прызёры, якіх абяруць наведвальнікі выставы.

Выстава будзе працаваць з 4 па 20 лістапада 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип