• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё крызіснага праекту Topp & Dubio “0, 00” / Нідэрланды

Пачатак: 07.06 (19:00)
Канец: 08.06 (23:00)
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Google

7 чэрвеня – 3 ліпеня 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Крызісны праект Topp & Dubio “0, 00” / Нідэрланды

Адкрыццё: 7 чэрвеня 2016 г. а 19-й гадзіне

У выніку творчага і асабістага крызісу ў дуэта мастакоў Topp & Dubio скончыліся ідэі. Упершыню за дваццаць гадоў сумеснай дзейнасці ў Topp & Dubio адсутнічаюць творчы запал і мастацкая задумка, а таксама матывацыя да стварэння арт-канцэпцый для праектаў, выставаў і перформансаў.

У той жа час галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрасіла Topp & Dubio ў Мінск. Не гледзячы на тое, што першая сустрэча з галерэяй на пачатку гэтага года прайшла канструктыўна і шматабяцальна, ніякіх новых ідэй з таго часу распрацавана не было. Галоўная прычына ў тым, што Topp & Dubio больш не разумеюць, што яны робяць увогуле. Іх псіхічны стан дрэйфуе ў татальнай пустэчы.

У гэтым заблытаным стане свядомасці Topp & Dubio спрабавалі адмяніць паездку ў Мінск. Мастакам патрэбны час, каб пераадолець бягучы крызіс, яны не ў стане гарантаваць якасць мастацкага праекту. Праз тое што галерэя ўсё ж такі настаяла на нашым прыбыцці ў Мінск у чэрвені, мы пераступаем рысу вернасці і сяброўства і пераходзім у адносіны “ўсё-або-нічога”. Мы не можам задаволіць вас планам альбо прадуманай канцэпцыяй праекту, бо ўсё, што ў дадзены момант у нас ёсць — толькі нарысы стану, у якім мы знаходзімся. Мы пазначылі гэты стан сімвалам “О”.

Цяпер гэты сімвал з’яўляецца часткай нашай мастацкай практыкі і дапамагае спраўляцца з сітуацыяй і абставінамі, што склаліся апошнім часам. Topp & Dubio не маюць іншай магчымасці паказаць псіхічны стан крызісу, у якім знаходзяцца на дадзены момант. Гэта рызыкоўная місія без прадказальнага выніку. Для беларускага гледача, цярплівага, разумнага і гуманнага, мы назавём праект і інсталяцыю “0, 00”. Мы пастараемся адказаць на пытанні пра праект у меру нашых магчымасцяў і пакінем пасля сябе сітуацыю, якую можна будзе апісаць словам выстава.

У якасці адпраўнога пункту будзе невялікая гумавая камера — першы нуль з “0, 00”. Астатняе – непрадказальнае і рызыкоўнае як для вас, так і для нас. Менавіта таму мы загадзя вас папярэджваем. Гэты праект можа стацца поўным правалам, але мы гатовыя прайсці гэты шлях па вашай просьбе. З другога боку, гэта можа апынуцца ідэальным вобразам нашага стану.

Часам мастацтва можа быць непрыемна шчырым.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип