• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Ходзіць Сон ля вакон…”

Пачатак: 20.10 (14:00)
Канец: 20.10 (17:00)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце)
Google

20 кастрычніка 2012 года а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Ходзіць Сон ля вакон…”, прысвечанай беларускім калыханкам.

Калыханка… Менавіта з яе немаўля пачынае знаёміцца з навакольным светам, са светам маці. Фальклорная ці літаратурная, паэтычная ці, нават, празаічная, забаўляльная ці павучальная… Бясспрэчна адно, цікавасць да калыханкі не знікне ніколі. Спачатку мы засынаем пад мілагучныя спевы матулі ці бабулі, пасля – пад знаёмыя галасы персанажаў з дзіцячай тэлеперадачы “Калыханка”, якая вырасціла не адно пакаленне маленькіх гледачоў. А калі мы становімся дарослымі, то самі спяваем калыханкі сваім дзецям.

На выставе будуць прадстаўлены літаграфіі знакамітай мастачкі Алены Лось, ілюстрацыі да кнігі “А па сенцах ходзіць Бай…”  мастачкі Марысі Лось, аўтографы калыханак беларускіх пісьменнікаў, а таксама лялькі з архіва Белтэлерадыёкампаніі, якія ўдзельнічалі ў розных выпусках праграмы “Калыханка”.

Усіх, хто жадае апынуцца ў краіне Сну, чакае сустрэча з фальклорным гуртом “Верацёнца”, з аўтарамі беларускіх літаратурных калыханак – Генадзем Бураўкіным, Уладзімірам Карызнам, Раісай Баравіковай, Віктарам Шніпам, Леанідам Дранько-Майсюком і інш., а таксама “жывая студыя” са стваральнікамі і героямі тэлеперадачы “Калыханка” – Сан Маляванычам, Феяй Сноў, медзведзянём Топам, лісічкай Янай і казачнай істотай Сплюшыкам. Напрыканцы, па традыцыі, маленькіх наведвальнікаў чакае беларуская казка, якую распавядзе “голас калыханкі” Беларускага радыё, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM