Адкрыццё персанальнай выставы “АБСОРБЦЫЯ” Юры Шуста

17.03.2017 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці 37а) Уваход вольны

Галерэя  сучаснага  мастацтва  «Ў»  прадстаўляе  персанальную  выставу мастака
Юры Шуста “Абсорбцыя”. Працы з гэтага праекта былі створаны ў 2016-17 г.г. і раней у
Мінску не выстаўляліся.
Юра  Шуст  падымае  пытанні  сувязі  рытуалаў  і  міфаў  з  тэхнікай,  навукай  і
бія-палітыкай.  Выстава  аб’яднае  аб’екты,  графіку  і  відэа  ў  адзіную  інсталяцыю.
Створаныя з тэхнагенных і звыклых матэрыялаў, праекты Шуста звяртаюць увагу на
супярэчнасці  сучаснасці:  прага  да  рацыянальнага  пазнання  і  поцяг  да  фетышызма,
далучанасць  да  сучасных  камунікатыўных  сетак  і  архаічны  светагляд.  Па  словах
мастака, выстава ёсць «археалагічнай дэшыфроўкай лічбавага чалавека». Тым самым
яна  звяртаецца  да  пытанняў  будучыні:  нарастаючай  хуткасці  камунікацыі  і
інфармацыйнай інтаксікацыі, тэхналагічнага і міфалагічнага ўтапізму, які аздабляе веру
ў неўміручасць.

Адкрыццё: 19:00 / 17.03
Дні працы выставы: 17.03 – 05.04.2017
Месца: Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37а, Мінск)
Інфармацыя
Лекцыя куратара выставы Аляксея Барысёнка: 18:00 / 17.03


Вам можа быць цікава

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ