• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё V Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры “БІ▪5”

Пачатак: 24.11 (17:00)
Канец: 24.11 (17:00)
Палацы мастацтваў
(Мінск, вул. Казлова, 3)
Google

24 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры “БІ▪5”.

На біенале будуць прадстаўлены лепшыя работы, створаныя за апошнія два гады жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – сябрамі Беларускага саюза мастакоў. Усяго каля 400 работ больш чым 250 мастакоў.

Для гледачоў такія буйныя калектыўныя выставы з’яўляюцца сапраўдным даследчым зрэзам, што дае магчымасць прааналізаваць, якія пытанні вырашаюць для сябе мастакі ў працэсе творчых эксперыментаў, і, што хвалюе, не пакідае іх абыякавымі. Ці то ўнутраныя, асобасныя перажыванні, рэфлексіі, ці то пошук сябе праз гістарычнае мінулае сваёй нацыі. Сапраўды, часта важным для мастака з’яўляецца пытанне асэнсавання сябе ў кантэксце сваёй нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Творчаму чалавеку, магчыма, больш чым іншым, уласцівая гістарычная памяць. Таму нядзіва, што частка работ звернута да нашай гісторыі і да асоб, якія стваралі гэтую гісторыю ў межах сваёй палітычнай, асветніцкай, мастацкай дзейнасці. 2016 год багаты на юбілеі славутых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Алаізы Пашкевіч (140-годдзе з дня нараджэння), Максіма Багдановіча (125-годдзе з дня нараджэння), Кандрата Крапівы (120-годдзе з дня нараджэння), Івана Шамякіна і Івана Мележа (95-годдзе з дня нараджэння), а таксама Уладзіміра Мулявіна (75-годдзе з дня нараджэння). Для кагосці важна пры дапамозе творчасці прыцягнуць увагу грамадства да вострых сацыяльных праблемаў, актыўна рэагуючы на ​​палітычныя, эканамічныя катаклізмы. У той жа час, шэрагу прадстаўленых мастакоў уласціва спакойнае, удумлівае сузіранне прыгажосці навакольнага свету, якое знаходзіць сваё адлюстраванне ў створаных імі пейзажах ды нацюрмортах. У любым выпадку, нават ненаўпроставыя пасылы мастака, тым не менш, з’яўляюцца адлюстраваннем стану нашай калектыўнай свядомасці.

Такім чынам, экспазіцыя дэманструе ўсю разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць у беларускім жывапісу, графіцы і скульптуры.
Мастакам, якія бяруць удзел у праекце, вельмі важны водгук з боку аўдыторыі, ім цікавы дыялог з наведвальнікам. Менавіта таму, важным складнікам твораў з’яўляецца магчымасць шматузроўневай інтэрпрэтацыі працы гледачом з любым узроўнем мастацтвазнаўчай падрыхтоўкі і агульнага інтэлектуальнага багажу. Твор выяўленчага мастацтва, як і літаратурны, прачытаны на розных этапах сталення і развіцця, здольны раскрываць новыя тэмы, задаваць новыя пытанні.

Выстава будзе працаваць з 24 лістапада па 11 снежня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип