Адкрыццё выставы “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”

02.10.2017 17:00 - 17:00 Галерэя “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1) Уваход вольны

2 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”, падрыхтаванай сумесна з Архітэктурным факультэтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гледачу будуць прадстаўлены палотны дацэнта БНТУ А.А. Квяткоўскага і яго вучняў. Сам майстра пакажа серыю партрэтаў выдатных постацей Беларусі, сярод якіх – Кузьма Чорны, Чэслаў Немен, Канстанцыя Буйло, Вітаўт Чаропка, Кастусь Тарасаў, Ларыса Сімаковіч, Анатоль Сыс, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Святлана Алексіевіч і іншыя, а таксама цыкл пейзажаў, створаных падчас мастацкіх вандровак у беларускія рэгіёны.

Творчасць сталага і знакамітага майстра, яго расповеды, энергія сталі крыніцай натхнення будучых мастакоў-архітэктараў, якія літаральна кожны дзень аддаюць сябе мастацтву, праз якое і адлюстроўваюць час: кожны са свайго пункту гледжання і асэнсавання. Алесь Квяткоўскі кажа: “Што да настаўніка – ад яго патрэбныя простыя рэчы: кантакт і добразычлівасць, інфармацыя, фантазія, творчасць. І уменне тактоўна накіроўваць на вынік.”

Маладыя мастакі пад эгідай Алеся Квяткоўскага наведалі Валожыншчыну, Капыльшчыну, Ваўкавышчыну, адкуль прывезлі цікавыя творы з адлюстраванымі на іх велічнымі краявідамі роднай зямлі. Гэта іх позірк, жыццёвы вопыт, пошук, майстэрства…

Выстава прымеркавана да Дня настаўніка. Да віншаванняў мастакоў у гэты дзень далучацца артысты джазавага калектыву, які дзейнічае пры навучальнай установе.

Выстава будзе экспанавацца да 14 кастрычніка.

Куратар выставы: Квяткоўскі Алесь Адамавіч (+375 44 790-86-74).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.


Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

07.03.2026 (10:00 - 12:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ