Адкрыццё выставы Анастасіі Балыш “Па жаночай лініі”

05.10.2016 16:00 - 17:00 Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” (Заслаўе, вул. Рынкавая, 4.) Бясплатнае

У гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” 5 кастрычніка а 16 гадзiне адбудзецца адкрыцце персанальнай выставы Анастасіі Балыш “Па жаночай лініі”.

На выставе прадстаўлены работы, створаныя мастачкай у розныя часы, але аб’яднаныя адной тэмай: жанчына – сусвет. Жанчына стварае цяпло дома, жанчына – гаспадыня, жанчына – дае жыццё дзіцяці, жанчына – прадзе нітку жыцця…

Перапляценне бытавых рэалій кожнага дня і эмацыйнай касмагоніі жаночай энэргіі стала творчым натхненнем мастачкi Анастасii Балыш. Галоўныя жаночыя ўласцiвасцi шчыра захоўваюцца з пакалення ў пакаленне. Па жаночай лініі перадаюцца казкі і паданні, калыханкі і пацешкі. Гэтая пераемнасць з часам нараджае традыцыю. Перакрыжаванне рэальнага і казачнага свету вельмi цiкавiць мастачку, i дзякуючы творчасці яна метадычна вывучае жаночую iснасць. Яе гераiня – носьбiт шчасця, яна транслюе спакой і любоў, а гэта не клопатная спадчына – бяры і перадавай іншаму па жаночай лініі.

Анастасія Балыш – маладая мастачка, маладая маці. Маючы тонкі мастацкі густ і пэўную жыццёвую філасофію, яна філігранна пераплятае на сваіх палотнах уласныя эмоцыі, мары і фантазіі, стварае сваю лінію. Наведаць выставу “Па жаночай лініі” можна па адрасе: Заслаўе, вул. Рынкавая, 4. Музей працуе штодня, акрамя панядзелка.Куратар – Iнэсса Сабалеўская


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Танцавальная вечарына «Аксамітны вечар» у Бабруйску (6+)

06.09.2026 (16:00 - 18:00) Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (вул. Сацыялістычная, 105а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ