• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Адкрыццё выставы арт-аб’ектаў і інсталяцый з лямцу і святла “ НаПраСьвет”

Пачатак: 17.12 (17:00)
Канец: 17.12 (19:00)
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
Google

17 снежня 2012 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі арт-аб’ектаў і інсталяцый з лямцу і святла “ НаПраСьвет”.

Праект “НаПраСьвет” дазваляе па-іншаму паглядзець на архаічны матэрыял – лямец і традыцыйную тэхналогію – валянне.

Зірнуўшы «напрасьвет» на нятканае лямцавае палатно, аўтары прадастаўляюць нам магчымасць адчуць непаўторную індывідуальнасць аб’екта з лямцу, дзе канчатковая мэта кожнай інсталяцыі – не толькі фізічнае яе абазначэнне у матэрыяле, але і  візуальны эфект гульні святла.

У выстаўцы і суправаджальных мерапрыемствах прымаюць удзел беларускія мастакі і майстры: Анастасія Арайс, Людміла Дамнянкова, Наталля Аждзер, Вераніка Багачова і іншыя, а таксама ганаровыя госці: Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя-Фінляндыя), Яна Волкава і Наталля Ігнацьева (Расія).

Праект з’яўляецца міжнародным і садзейнічае ўмацаванню культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валяння, яго мэтай дэкларуецца “пашырэнне архаічнага паняцця лямцу як выразнага сродка сучаснага тэкстылю”.

У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены арт-аб’екты з нятканага ваўнянага палатна (свяцільнікі і інсталяцыі).

У межах праекта 13 снежня ў 18.00 у актавай зале бібліятэкі імя Пушкіна (Мінск, вул. Гікала, 4) адбудзецца лекцыя “Мастацтва валяння: гісторыя і сучаснасць” (чытае Гуніла Пэтаў Шоберг). Уваход вольны, чакаем усіх зацікаўленных.

 15 снежня для удзельнікаў выстаўкі пройдзе творчы семінар “Галава ў аблоках”, на якім майстры атрымаюць вопыт сумеснай творчай працы. Вынік семінара можна будзе пабачыць на выстаўцы.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+ 375 17 284 86 21

+ 375 29 322 68 57

+ 375 29 648 24 90

Выстаўка будзе працаваць па 5 студзеня 2013 года.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип